Пуцін ізноў званіў Лукашэнку

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Крамля. “Пры абмене меркаваннямі па крызісе ва Украіне выказаная глыбокая заклапочанасць катастрафічнай гуманітарнай сітуацыяй на паўднёвым усходзе краіны. Падтрыманыя крокі, якія робяцца Расіяй, іншымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі, для аказання дапамогі мірнаму насельніцтву ў зоне канфлікту. Закраналіся таксама пытанні сумесных дзеянняў у рамках Мытнага саюза ў сувязі з прынятымі Расіяй абмежавальнымі мерамі па імпарце на сваю тэрыторыю асобных відаў сельгаспрадукцыі, сыравіны і харчавання з шэрагу дзяржаў”, — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце.

Гэта ўжо не першае тэлефанаванне Пуціна сваім калегам па Мытным саюзе ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне. Толькі за апошнія дні іх было некалькі. Падрабязны змест размоваў не раскрываецца.