Вы тут

Пуцін і Лукашэнка сустрэліся ў Санкт-Пецярбургу

"Мерсэдэс" Лукашэнкі пад'ехаў да Міхайлаўскага палаца ў Санкт-Пецярбургу

Пуцін і Лукашэнка сустрэліся ў Санкт-Пецярбургу днём 25 чэрвеня. Па інфармацыі расійскіх СМІ, яны абмяркоўваюць сітуацыю з угнаеннямі і іх пастаўкамі на сусветны рынак.

Да таго Лукашэнка на катэры пракаціўся ўздоўж месца, дзе будуецца порт для Беларусі. З гэтым праектам звязаны спадзяванні беларускага ўрада на пераарыентацыю паставак калійных угнаенняў пасля таго, як Літва заблакавала транзіт праз сваю тэрыторыю.

Калійная галіна Беларусі паступова апынулася пад санкцыямі пасля выбараў-2020, прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у Мінску і нагнятання "мігранцкага крызісу" на граніцах з краінамі Еўрасаюза. Таксама цяжкасці для "Беларуськалія" ствараюць санкцыі ў фінансавай сферы: банкі не могуць праводзіць плацяжы ў доларах і еўра. Абмяркоўваюцца такія экзатычныя рашэнні, як пастаўкі калійных угнаенняў у Індыю за рупіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.