Пуцін дазволіў пратэстоўцам "устрэсваць уладу"

Пуцін дазволіў пратэстоўцам "устрэсваць уладу"

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін дазволіў пратэстоўцам "устрэсваць уладу". Праўда, каб гэта было ў рамках закона. Пра гэта Пуцін заявіў 5 верасня на Усходнім эканамічным форуме ва Уладзівастоку, інфармуе meduza.io. Ён адказваў на пытанне пра рэгулярныя вулічныя акцыі пратэсту моладзі.

Расійскі прэзідэнт сказаў, што людзі маюць права на тое, каб выказваць сваю думку, у тым ліку і на вуліцах і плошчах.

"Часам гэта [акцыі пратэсту апазіцыі] прыводзіць і да пазітыўнага выніку, таму што ўстрэсвае ўладу, выбудоўвае яе ў патрэбным кірунку з тым, каб яна эфектыўна вырашала праблемы, якія стаяць перад людзьмі", — сказаў Уладзімір Пуцін. Ён бачыць у пратэстоўцах людзей, "якія ў асноўным пазітыўна настроеныя, настроеныя на тое, каб краіна развівалася".

Прэзідэнт Расіі лічыць, што не важна, хто парушае закон — дарослы чалавек ці юнак. Паліцыя мусіць аднолькава адносіцца да парушальнікаў, заявіў Пуцін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі