Пуцін дасць Лукашэнку 1,5 мільярда долараў у крэдыт
![Пуцін дасць Лукашэнку 1,5 мільярда долараў у крэдыт](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/luka-1409.jpg.webp?itok=XlJnY-UC)
Расія вылучыць Беларусі крэдыт на 1,5 мільярда долараў. Пра гэта на сустрэчы ў Сочы дамовіліся Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка.
"Мы дамовіліся пра тое, што Расія прадаставіць Беларусі ў гэты складаны момант дзяржаўны крэдыт 1,5 мільярда долараў, і мы гэта выканаем. Цяпер, наколькі вядома, нашы міністры фінансаў вядуць на гэты конт працу на прафесійным узроўні", — цытуе ТАСС словы кіраўніка Расіі.
Паездка Лукашэнкі ў Сочы адбываецца на фоне бесперапынных вулічных пратэстаў. Сённяшнія перамовы праходзілі ў закрытай абстаноўцы: што на іх абмяркоўвалася, амаль не паведамляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.