Вы тут

Пуцін чакае Лукашэнку ў Сочы 22 лютага, а ён туды ўжо паляцеў

Аляксандр Лукашэнка на перамовах з Уладзімірам Пуціным / З архіву kremlin.ru

Уладзімір Пуцін чакае Аляксандра Лукашэнку на перамовы ў Сочы 22 лютага, а ён туды ўжо паляцеў. Як паведамляе БЕЛТА, 19 лютага Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расію. Відаць, беларускі кіраўнік вырашыў спалучыць рабочы візіт з адпачынкам — катаннем на лыжах. Малаверагодна, што ён да сустрэчы з расійскім прэзідэнтам будзе мець яшчэ нейкія сустрэчы — яны не анансаваліся.

Дата перамоваў Лукашэнкі і Пуціна стала вядомая 18 лютага. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў анансаваў, што будуць "вельмі працяглыя перамовы" і "Лукашэнку напэўна ёсць пра што праінфармаваць расійскага прэзідэнта".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.