Прызнанне экс-прэзідэнта Латвіі: Пуцін спрабаваў мяне запалохаць

У нядаўнім інтэрв'ю яна прызналася, што ўжо падчас первай сустрэчы прэзідэнт Расіі спрабаваў выкарыстаць тактыку запалохвання. "Калі гэта не ўдалося, ён насупіўся, — распавядае Віке-Фрэйберга. — Але ён мог на працягу трох секундаў начапіць на сябе прыязны твар і пераўтварыцца ў зусім іншага чалавека, на гэта ён быў здольны".

Па словах экс-прэзідэнта Латвіі, Пуцін спрабаваў стварыць вобраз прадстаўніка вялізнай імперыі, які размаўляе з прадстаўніцай маленькай краіны. Расійскі прэзідэнт нагадаў пра савецкія часы, калі не было межаў з краінамі Балтыі і расіянам можна было свабодна падарожнічаць. "Я сказала — ведаеце, многія мае суайчыннікі лепш будуць са сваім латвійскім пашпартам ездзіць у Парыж і Лондан, а не ў Сібір у вагонах для скаціны", — цытуе словы Вайры Віке-Фрэйбергі Delfi.

Фота — LETA, ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі