Прызначаная сустрэча дыпламатаў Украіны, ЕС, ЗША і Расіі

Як чакаецца, у перамовах прымуць удзел кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кэтрын Эштан, дзяржсакратар ЗША Джон Керы, міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў і яго ўкраінскі калега Андрэй Дэшчыца. Дакладны час і месца правядзення сустрэчы пакуль не паведамляецца, інфармуе ВВС.
 

Нагадаем, Джон Керы ў тэлефоннай гутарцы з Сяргеем Лаўровым прапанаваў правядзенне на працягу 10 дзён перамоваў з удзелам Расіі, Украіны, ЗША і Еўрасаюза. Учора міністр замежных спраў Расіі заявіў, што расійскае кіраўніцтва гатовае разглядаць шматбаковы фармат па ўрэгуляванню сітуацыі ва Украіне. Аднак ён адзначыў, што "на такіх мерапрыемствах" павінны быць прадстаўленыя "поўдзень і ўсход Украіны".

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі