Прыватныя медцэнтры, зачыненыя Мінздароўя, рыхтуюцца аднавіць працу — Піневіч

Мінздароўя абяцае, што зачыненыя медцэнтры адчыняцца / pexels.com

Прыватныя медыцынскія цэнтры, працу якіх прыпыніла Міністэрства аховы здароўя, рыхтуюцца аднавіць працу. Пра гэта міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч паведаміў журналістам.

"Што датычыць прыватных цэнтраў, адпавядай ліцэнзійным патрабаванням — і працуй", — перадае БЕЛТА словы чыноўніка.

Якія менавіта з зачыненых медцэнтраў адновяць працу, Піневіч не ўдакладніў.

У снежні 2022 года міністр казаў, што яго ведамства прыпыняла працу прыватных медцэнтраў 28 разоў. У лістападзе з'яўлялася інфармацыя аб прыпыненні ліцэнзій медцэнтраў "Кравіра", "Доктар Нэма", "ПлеядаМед" (Dental Clinic).

Самыя гучныя выпадкі мінулага года — прыпыненне ліцэнзій буйных медцэнтраў "Нардзін" і "Ладэ".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.