Вы тут

Прывабіў шакаладкай — у Магілёўскай вобласці затрымалі педафіла

Ахвярай педафіла зрабілася шасцігадовая дзяўчынка / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Магілёўскай вобласці затрымалі мужчыну, якога падазраюць у педафіліі. Затрыманаму 50 гадоў. Ён жыве ў сельскай мясцовасці. Паводле звестак міліцыі, мужчына зайшоў у дом да суседзяў, дзе ў той момант знаходзіліся дзве дзяўчынкі 6 і 8 гадоў. Бацькі былі на працы.

"Паказаўшы плітку шакаладу, ён запрасіў іх у госці. Малодшая з сясцёр пагадзілася", — расказаў прадстаўнік УУС Магілёўскай вобласці Максім Яртым. Мужчына прывёў дзяўчынку да сябе дадому і згвалтаваў, а потым паспрабаваў схавацца. У міліцыю звярнуліся бацькі дзіцяці.

У гэтай сувязі міліцыя ў чарговы раз звярнулася да бацькоў з просьбай не пакідаць малалетніх дзяцей адных. У адваротным выпадку дзіця павінна выразна ведаць: пускаць у дом чужых нельга. Акрамя таго, яно мусіць разумець, што нельга размаўляць на вуліцы з незнаёмцамі і тым больш кудысьці з імі ісці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.