Прысуд Паўлу Севярынцу будзе агучаны сёння ў 17.20

Прысуд Паўлу Севярынцу будзе агучаны ў Маскоўскім судзе Брэста сёння ў 17.20. Перад чарговым перапынкам суддзя Вольга Смірнова дапытала дадатковага сведку ў боку абароны.

Нагадаем, Севярынца абвінавачваюць у правядзенні несанкцыянаванага сходу. 19 жніўня ў офісе брэсцкай гарадской філіі Партыі БНФ праходзіла прэзентацыя яго кнігі “Лісты зь лесу”, на якой прысутнічала каля 30 чалавек.

Міліцыянты ўсіх іх затрымалі, але пасля выпусцілі, на частку людзей былі складзеныя пратаколы. Суд над Севярынцам пачаўся ўчора.

Каардынатар па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Андрэй Любянчук у інтэрв’ю “Еўрарадыё” выказаў меркаванне, што "апраўдальнага прысуду чакаць не даводзіцца".

Паводле яго словаў, раней Смірнова ўжо не аднойчы адпраўляла пад адміністрацыйны арышт брэсцкіх актывістаў дэмакратычнага руху.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі