Прыхільнікі "Сэкса ў вялікім горадзе" прымусілі надрукаваць кнігу

Пасля прэм'еры стужкі "Сэкс у вялікім горадзе" прыхільнікі карціны рушылі ў кнігарні на пошукі кнігі "Любоўныя лісты вялікіх людзей", якая была паказана ў стужцы, але якой насамрэч не існуе. Брытанскія выдавецтвы ў свой час вырашылі прыслухацца да аматараў фільма і апублікаваць такі зборнік.

У кнігу, якая паступіць у продаж 31 ліпеня 2008 года, уключаныя лісты Плінія, Генрыха VIII, Моцарта, Напалеона, прынца Рэнье III, Оскара Уайльда і іншых знакамітасцяў, паведамляе газета The Telegraph.

Складальнікі "Любоўных лістоў вялікіх людзей" напісалі ў прэс-рэлізе, што пастараліся ўключыць у яго "усе адценні пачуцця" - ад высокай драмы (у Ўільяма Конгрыва) да адчування хатняй утульнасці (у Чарльза Дарвіна).

Нагадаем, што прэм'ера паўнаметражнай карціны "Сэкс у вялікім горадзе" адбылася ў Лондане 12 мая 2008 года. У сусветны пракат фільм выйшаў 29 мая.

Да 20-х чыслаў ліпеня ён сабраў толькі ў ЗША 150 мільёнаў долараў пры бюджэце каля 65 мільёнаў.

Фота: blogs.guardian.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі