Прыхільнікі назавуць лепшы альбом "J:морс"

9 красавіка ў продажы павінен з'явіцца новы альбом гурта "J:морс" "Аквамарын". Ён будзе складацца з 11 песень і 3 бонус-трэкаў. Фрагменты практычна ўсіх кампазіцый можна пачуць у межах дэма-мікса, які размешчаны на сайце гурта.

Тым часам на форуме можна прагаласаваць за лепшы альбом калектыву з ліку выдадзеных да гэтага часу.

13 красавіка ў 18.00 ў краме "Мистерия звука" ў гандлёвым цэнтры “Рыга” адбудзецца аўтограф-сесія гурта, а на наступны дзень музыканты пачнуць канцэртны тур у падтрымку дыска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі