Прыцягнутыя да адказнасці дзясяткі супрацоўнікаў "Пінскдрэва"

Як паведамляе БЕЛТА, кантралёры выявілі шматлікія парушэнні ў знешнеэканамічнай дзейнасці закрытага акцыянернага таварыства "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў". Найперш гэта датычыць значнай затрымкі ў атрыманні грошай за пастаўленую ў замежжа (у Расію) прадукцыю. Называецца сума ў памеры каля 20 мільярдаў рублёў (2 мільёны долараў). Гэтыя грошы мусілі пералічыць замежныя суб'екты гаспадарання, створаныя пры ўдзеле самой кампаніі. Камітэт дзяржаўнага кантролю мяркуе, што магчымасць іх вяртання малаверагодная.



Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнутыя 22 службовыя асобы "Пінскдрэва". Распачатая крымінальная справа ў дачыненні сузаснавальніка і гендырэктара маскоўскага закрытага акцыянернага таварыства "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў Сталіца".

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі