Пры абстрэле ў Жытомірскай вобласці два беларусы атрымалі цяжкія траўмы

Пры абстрэле горада Карасцень у Жытомірскай вобласці Украіны пацярпелі два беларусы. Пра гэта расказаў мэр горада Уладзімір Маскаленка.

Па яго словах, пры абстрэле адзін чалавек загінуў, два трапілі ў лякарні — у іх траўмы, несумяшчальныя з жыццём.

"Два з іх — беларусы, якія на машынах стаялі тут, папрасіліся на перыяд, пакуль будуць выязджаць. І не ведалі, што якраз з беларускіх аэрадромаў вылецяць расійскія самалёты, будуць бамбіць горад Карасцень", — кажа Маскаленка.

Ён дадае, што ад абстрэлу найбольш пацярпела тэрыторыя былога малаказавода — цяпер гэта база аператара сеткі заправак UPG.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.