Продажы новых машын у Беларусі па-ранейшаму скарачаюцца. У студзені салоны прадалі 756 легкавых аўтамабіляў, што на 46% менш, чым у снежні. Пра гэта расказалі ў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі. "У першым месяцы новага года аўтамабільны рынак працягнуў падзенне", — канстатаваў старшыня праўлення БАА Сяргей Варывода.
Нязменным лідарам продажаў з'яўляецца Geely. У студзені 2023 года было прададзена 543 аўтамабілі гэтай маркі. На другім месцы размясцілася LADA, на трэцім — кітайскі JAC.
Усяго на беларускім рынку зараз прадстаўлена 11 брэндаў, 34 мадэлі — гэта ў 4 разы менш, чым год таму. Пры гэтым 14 з 34 мадэляў — кітайскія.