Прэзідэнту Штайнмаеру намякнулі, чаго ад яго чакаюць у Кіеве
![Франк-Вальтэр Штайнмаер прыбыў у Кіеў на цягніку / @UkrzalInfo](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/iris_25-10_2.jpg.webp?itok=fQ3oTmyS)
Франк-Вальтэр Штайнмаер прыбыў у Кіеў на цягніку / @UkrzalInfo
Украінскія чыгуначнікі намякнулі нямецкаму прэзідэнту Франк-Вальтэру Штайнмаеру, чаго чакаюць у Кіеве ад Германіі. На стале ў купэ стаяў букет касачоў і паштоўкі з выявай IRIS-T – нямецкіх сістэм СПА. На паштоўках быў надпіс па-нямецку "Любоў у паветры".
"Канцэнтрацыя касачоў на фота ў купэ нашага ранішняга дыпламатычнага цягніка невыпадковая: любоў да касачоў у нас ва ўсіх агульная, што зробіш", — адзначылі ў прэс-службе ўкраінскіх чыгунак.
Штайнмаер прыбыў сёння па чыгунцы ва Украіну ўпершыню з пачатку вайны. Запланаваная яго сустрэча з украінскім калегам Уладзімірам Зяленскім.
У пачатку кастрычніка Украіна атрымала першую нямецкую ўстаноўку СПА IRIS-T. Усяго іх абяцалі перадаць чатыры.
![Президенту Штайнмайеру намекнули, что от него ждут в Киеве](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/iris_25-10.jpg.webp?itok=71gm-RVj)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.