Вы тут

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ад спёкі палез у фантан

ukraina.ru

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі здзівіў жыхароў Марыупаля, калі раптам палез у вулічны фантан. Як піша segodnya.ua, 15 чэрвеня ён наведваў паўднёва-ўсходні горад і на вачах людзей пабег праз фантан. Услед за прэзідэнтам намачыць касцюмы давялося і яго целаахоўнікам.

У Марыупалі гэтымі днямі моцная спёка і яна, магчыма, так падзейнічала на кіраўніка краіны.

Зяленскі паспеў спрасціць правілы для наведнікаў і супрацоўнікаў Адміністрацыі прэзідэнта: у будынак на Банковай у Кіеве можна прыходзіць у шортах, а для таго, каб прынесці туды ноўтбук, не трэба спецыяльнага дазволу.