Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч сышоў з пасады кіраўніка партыі

Аляксандр Вучыч / AP
Аляксандр Вучыч / AP

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч пакінуў пасаду старшыні Сербскай прагрэсіўнай партыі (СПП), якой кіраваў 11 гадоў. Лідарам партыі ён прапанаваў прызначыць міністра абароны Мілаша Вучавіча.

Вучыч быў вымушаны пакінуць пасаду на фоне пратэстаў у Сербіі. Нагодай для пратэстаў стала серыя масавых "шуцінгаў", пасля чаго ў бок уладаў пасыпаліся прэтэнзіі за няякасную працу, у тым ліку ў сферы бяспецы.

Нягледзячы на сыход з пасады кіраўніка партыі, Вучыч можа застацца прэзідэнтам: апошні раз ён перамог на выбарах у 2022 годзе, а наступныя мусяць прайсці да траўня 2026-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі