Вы тут

Прэзідэнт RFE/RL пракаментаваў абвяшчэнне сацсетак Радыё Свабода экстрэмісцкімі

Джэймі Флай / Радыё Свабода

Прэзідэнт Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода Джэймі Флай пракаментаваў прызнанне ў Беларусі тэлеграм-канала і сацсетак РС "экстрэмісцкімі". "Радыё Свабода катэгарычна адхіляе гэты смешны ярлык, — заявіў Флай. — Мы імкнёмся і надалей даваць аб’ектыўныя навіны і інфармацыю беларускім людзям, якія цяпер як ніколі маюць патрэбу ў незалежных СМІ".

Джэймі Флай падкрэслівае, што "рэжым Лукашэнкі па-ранейшаму дае зразумець, што яго ігнараванне праўды і намаганні абмежаваць доступ да незалежнай інфармацыі не маюць межаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.