Вы тут

Прэзідэнт Польшчы ўшанаваў памяць забітых у 1946-м у Заляшанах беларусаў

Анджэй Дуда каля помніка ахвярам "Бурага" / twitter.com/prezydentpl

7 чэрвеня прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўшанаваў памяць забітых у 1946-м у Заляшанах на Падляшшы беларусаў. Яны сталі ахвярамі ўзброенага польскага антыкамуністычнага фармавання "Бурага". Дуда ўсклаў вянок і памаліўся каля крыжа памяці аб загінулых. "Месца, якое адзначанае пакутамі і смерцю беларусаў, якія жылі ў Рэчы Паспалітай, нявінных жанчын і дзяцей", — сказаў польскі прэзідэнт. Разам з ім прыехаў у Заляшаны кіраўнік Польскай праваслаўнай царквы мітрапаліт Сава.

Анджэй Дуда наведаў беларускі ліцэй ў Бельску Падляскім, сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай меншасці ў Польшчы. Ён падкрэсліў, што няма сумненняў у тым, што палякі і беларусы, нягледзячы на ​​розніцы, ствараюць адзіную супольнасць.

"На жаль, ладзіцца шмат акцыяў, якія скіраваныя на тое, каб пасварыць нашыя грамадствы, — казаў прэзідэнт Польшчы. — Каб перасварыць нашыя народы, але я хачу, каб мы не дапусцілі гэтага...".

Анджэй Дуда / twitter.com/prezydentpl

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.