Прэзідэнт Польшчы абяцае, што Шэнген “не будзе праблемай для ўкраінцаў”

Прэзідэнты Польшчы і Украіны Лех Качынскі і Віктар Юшчанка падпісалі ў Кіеве дэкларацыю “Супольныя мэты – новыя параметры стратэгічнага партнёрства”. У размовах прэзідэнтаў панавалі тэмы памежнага руху, супольнага памежнага кантролю і падрыхтоўкі да чэмпіянату Еўропы па футболе Еўра-2012, які мае праходзіць у абедзвюх краінах.

Лех Качынскі, знаходзячыся ў Кіеве, падкрэсліў, што Польшча ўсяляк падтрымлівае імкненне Украіны далучыцца да НАТА і ЕС, але рашэнне пра гэта мусіць прыняць украінскі народ.

Прэзідэнт Польшчы таксама паабяцаў зрабіць усё, каб далучэнне Польшчы да зоны Шэнген не было праблемай для ўкраінцаў. Віктар Юшчанка пасля падпісання дакумента заявіў, што Украіна была і застаецца стратэгічным партнёрам Польшчы.

gazeta.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі