Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея наведае Мінск

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Рэне Фазель і генеральны сакратар арганізацыі Хорст Ліхтнер 6 красавіка наведаюць Мінск.
У гэты дзень у беларускай сталіцы адкрываецца юніёрскі чэмпіянат свету ў групе А першага дывізіёна.

Прадстаўнікі ІІХФ наведваюць будоўлю "Мінск-Арэны", сустрэнуцца з прэм’ерам Сяргеем Сідорскім, мэрам сталіцы Міхаілам Паўлавым, старшынёй Федэрацыі хакея Беларусі Ўладзімірам Навумавым і міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым. Таксама яны азнаёмяцца з праектам будучай "Чыжоўка-Арэны”, перадае ФХБ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі