Прэзідэнт Казахстана распусціў парламент

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў абвясціў аб роспуску ніжняй палаты парламента. Датэрміновыя выбары прызначаныя на 18 жніўня 2007 года. Нагадаем, напярэдадні з такой просьбай да кіраўніка дзяржавы звярнуліся самі дэпутаты. Яны заявілі, што папраўкі ў канстытуцыю, прынятыя па ініцыятыве прэзідэнта і датычныя працы парламента, павінны ўступіць у сілу як мага хутчэй. Па законе гэта магло адбыцца толькі ў 2009 годзе, пасля таго як па выніках чарговых выбараў быў бы сфармаваны новы склад палаты.

Парламент не можа распусціцца сам, растлумачылі аўтары звароту, таму прэзідэнт, па іх словах, павінен быў прыняць "гістарычнае рашэнне" і датэрмінова спыніць паўнамоцтвы палаты, каб тая "не была тормазам рэформ".

Як паведамлялася раней, канстытуцыйная рэформа, ініцыяваная Назарбаевым, павялічвае паўнамоцтвы парламента і абмяжоўвае ўладу прэзідэнта. Разам з тым Назарбаеў, у адпаведнасці з адной з паправак атрымаў права неабмежаваную колькасць разоў займаць прэзідэнцкі пост.

РИА Новости

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі