Прэзідэнт Ірана сустрэўся са старшынём беларускай Палаты прадстаўнікоў

Раніцай 22 траўня ў Мінску адбылася сустрэча прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада з старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ўладзімірам Канаплёвым.

Спікер беларускага парламента падкрэсліў, што заявы, якія іранскі лідэр зрабіў напярэдадні, падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, з'яўляюцца важнымі для двухбаковага супрацоўніцтва і ўжо атрымалі шырокі рэзананс у грамадстве.


Спадар Ахмадзінежад падкрэсліў, што ў знешняй палітыцы Ірана Беларусь з'яўляецца адным з прыярытэтаў. Ён паведаміў, што 20 траўня іранскі парламент ратыфікаваў дамову аб прынцыпах супрацоўніцтва з Беларуссю. "Развіццё стратэгічных адносін з Беларуссю з'яўляецца для нас неад'емным правілам", – заявіў іранскі прэзідэнт.


У Нацыянальным сходзе Беларусі і сходзе Ісламскай рады Ірана ўжо сфармаваныя і функцыянуюць працоўныя групы па супрацоўніцтве паміж парламентарыямі дзвюх краін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі