Старшыня Еўрапейскага Савета бельгіец Херман Ван Ромпей выказаўся супраць канкурэнцыі паміж інстытутамі ўлады Еўрасаюза. Паводле Лісабонскай дамовы пра рэфармаванне інстытутаў ЕС, якая ўступіла ў сілу з 1 снежня 2009 года, уведзены пасады як пастаяннага старшыні Еўрасавета, якога ў прэсе называюць "прэзідэнтам" ЕС, так і высокага прадстаўніка ЕС па міжнародных справах і палітыцы бяспекі — кіраўніка своеасаблівага агульнаеўрапейскага "Міністэрства замежных справаў", якое толькі ствараецца. У іх паўнамоцтвы ўваходзіць прадстаўніцтва ЕС на міжнароднай арэне.
Акрамя таго, захоўваецца інстытут ратацыйнага старшынства ў ЕС краін-чальцоў гэтай рэгіянальнай арганізацыі і павялічваецца роля Еўрапарламента ў заканадаўчай сферы, дзе дагэтуль галоўным "генератарам ідэй" была Еўракамісія, нагадвае РІА "Новости".
Назваўшы сябе прыхільнікам кансенсусу, Ван Ромпей паабяцаў, што будзе працаваць сумесна з усімі інстытутамі ЕС пры поўнай павазе кампетэнцый кожнага з іх.