Прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс падпісаў Лісабонскую дамову

3 лістапада прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс абвясціў, што падпісаў Лісабонскую дамову, паведамляе БелаПАН са спасылкай на агенцтва Франс Прэс.
Гэтаму папярэднічала рашэнне Канстытуцыйнага суда Чэхіі, які прызнаў адпаведнасць Лісабонскай дамовы галоўнаму закону краіны.

Вацлаў Клаўс адмаўляўся падпісваць Лісабонскую дамову да вердыкту Канстытуцыйнага суда, куды была пададзена скарга групы сенатараў.

Чэшскі лідэр выказаў занепакоенасць, што калі дакумент будзе прыняты ў Чэхіі без агаворак, суды краіны перапоўняцца пазовамі, якія тычацца правоў на маёмасць трох мільёнаў немцаў, выселеных з Чэхаславакіі пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

У сувязі з гэтым Клаўс заявіў пра неабходнасць атрымання Прагай гарантый, што Лісабонская дамова не адменіць пастановы чэхаславацкага ўрада, якія прывялі, у прыватнасці да пазбаўлення маёмасці нямецкага насельніцтва. 30 кастрычніка Прага атрымала такія гарантыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі