Прэзідэнт Чэхіі — пра расійскую агрэсію: "Вар'ятаў трэба ізаляваць"

Прэзідэнт Чэхіі — пра расійскую агрэсію: "Вар'ятаў трэба ізаляваць"

Дзеянні Уладзіміра Пуціна раскрытыкаваў нават Мілаш Земан. Прэзідэнт Чэхіі быў адным з апошніх палітыкаў, хто на Захадзе сімпатызаваў кіраўніку Расіі.  

"Расія здзейсніла злачынства супраць чалавечнасці, раней казаў, што "рускія не вар'яты", каб уварвацца ва Украіну, зараз бачу, што памыляўся. Вар'ятаў трэба ізаляваць. Расію чакае ізаляцыя і адзінота", — заявіў Земан.

У прыватнасці Земан заклікаў адключыць Расію ад міжнароднай сістэмы фінансавай камунікацыі SWIFT.

Раней Земан вельмі неадназначна выказваўся нават наконт расійскай анексіі Крыма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі