Прэзідэнцкія выбары перанеслі з-за дрэннага... клею

Прэзідэнцкія выбары перанеслі з-за дрэннага... клею

Паўторныя прэзідэнцкія выбары ў Аўстрыі, прызначаныя на 2 кастрычніка, перанеслі на няпэўны тэрмін з-за дрэннага... клею. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў гэтай краіны Вольфганг Саботка. Паводле яго слоў, канверты для галасавання па пошце запячатвалі неякасным клеем і яны маглі адкрыцца.

"Мы не можам ацаніць, колькі канвертаў і якія менавіта маглі адкрыцца", — цытуе словы міністра "Бі-Бі-Сі".

Мяркуецца, што выбары могуць адбыцца 27 лістапада ці 4 снежня. Паўторнае галасаванне было аб'яўлена пасля таго, як Канстытуцыйны суд Аўстрыі ануляваў вынікі другога тура выбараў з-за шматлікіх парушэнняў падчас галасавання.  У ім удзельнічалі Норберт Хофер з правай Аўстрыйскай партыі свабоды, і былы лідар партыі "Зялёныя" Аляксандр Ван дэр Бэлен. Апошні выйграў з перавагай у 30 тысяч галасоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі