Прэзентацыя на Еўрарадыё: Сінгл "Цяпер і далей" ад Nizkiz (слухаць)

Магілёўскі гурт Nizkiz прэзентуе на Еўрарадыё другі ў сваёй гісторыі беларускамоўны сінгл "Цяпер і далей".



"Песня, як гэта банальна ні гучыць, пра каханне, — распавядае фронтмэн каманды Аляксандр Ільін. — Пра нейкае, магчыма, памежнае пачуцце, калі яшчэ кахаеш, але, мабыць, ужо можаш сысці, таму што разумееш, што нешта ўжо не зрастаецца. І зноў-такі, як мы любім казаць пра нейкія валявыя моманты: усё ж прыняць рашэнне ў такіх сітуацыях значна складаней, чым проста цярпець гэта ўсё".



Па словах Сашы, на сёння "Цяпер і далей" — яго самая любімая песня ў рэпертуары гурта. Музыка называе яе гімнам людзям, якія здольныя на смелыя ўчынкі.



Неўзабаве Nizkiz абяцаюць парадаваць прыхільнікаў яшчэ не адной беларускамоўнай кампазіцыяй. Новы альбом, над якім музыкі актыўна працуюць, будзе складацца прыкладна на палову з беларуска- і рускамоўных песень. Але Nizkiz не выключаюць, што аднойчы выдадуць цалкам беларускамоўную пласцінку.

Канцэртная прэзентацыя сінгла адбудзецца 23 траўня ў межах сэта гурта на фэсце "Дзень радыё" у мінскім клубе Re:public.

Еўрарадыё традыцыйна святкуе Дзень радыё! Сёлета, грунтуючыся на нашым музычным досведзе апошніх гадоў, мы запрасілі на сцэну адны з лепшых live-каманд Беларусі. Захад нашай краіны прадставяць гурты з Берасцейшчыны ― :B:N: (Бяроза) і Sciana (Брэст), а Усход ― магілёўцыAkute і Nizkiz. Для захавання геаграфічнага балансу, настрой імпрэзе задасць малады мінскі гурт “Тлушч”. На фэсце чакаецца ажно 5 прэм’ер!

Адсвяткуем Дзень радыё разам!

Пачатак канцэрта ў 18:00.

Кошт квіткоў:

Першыя 100 ― 110 000, Наступныя 200 ― 130 000.

Столікі ― 170 000

Кропкі продажу квіткоў:

клуб Re:public

пераход Я.Коласа

ГЦ "Купалаўскі", 19 кропка

ГЦ "Рыга", 18 кропка

Інфармацыя:

+375296490888

Квіткі прадаюцца  таксама праз сайты тыкет-сэйлераў (Квіткі.byTicketpro.byсайт клуба Re:Public). Кошт ад 110 тысяч. Столікі: 170 тысяч рублёў.

Мерапрыемства ў Facebook і Вконтакте.