Вы тут

Nizkiz выпусцілі кліп на "Правілы" — адзін з гімнаў лета-2020

Вакаліст Nizkiz Аляксандр Ільін / instagram.com / nizkiz_music_band

Магілёўскі гурт Nizkiz выпусціў кліп на песню "Правілы" — адзін з гімнаў лета-2020 ў Беларусі. У роліку выкарыстаны здымкі жнівеньскіх пратэстаў у Мінску, таксама ў ім зняліся вядомыя дзеячы беларускай культуры: оперная спявачка Маргарыта Ляўчук, гурты "Петля Пристрастия", "РСП", Naviband, Юра Стыльскі, валанцёры Акрэсціна, прадстаўнікі беларускай дыяспары з розных куткоў свету. 

"Сябры, дзякуй кожнаму з вас, што вы такія смелыя, моцныя і неверагодныя. Такія прыгожыя і вартыя перамогі. Шукайце сябе на відэа, уяўляйце, які доўгі шлях мы ўжо прайшлі і не здавайцеся, бо каму мы патрэбныя, калі не сабе",  напісалі музыкі ў фэйсбук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.