Прэзентацыя на Еўрарадыё: Сінгл “Барані, Божа” ад гурта “ІЛЮЖАН”

Прэзентацыя на Еўрарадыё: Сінгл “Барані, Божа” ад гурта “ІЛЮЖАН”

Гурт “ІЛЮЖАН” прадстаўляе на Еўрарадыё новы сінгл “Барані, Божа”. Музыкі кажуць, што гэта першы трэк, дзе спявае ўвесь гурт, а саму песню варта ўспрымаць як заклік шанаваць чуласць адно аднаго.

“У той момант, калі хлопцы падхопліваюць распеў "Барані, Божа", дрыжыкі бягуць па скуры!  — кажа фронтвумэн каманды Кацярына Папова. — На выступах гэтая кампазіцыя выклікае асаблівае захапленне ў публікі. "Барані, Божа" ці "Бронь, Божа", можна было часта пачуць ад старэйшых у выпадках, калі размова ішла аб нечым небяспечным. Таму склалася песня аб тым, наколькі важна берагчы і шанаваць чуйнасць людзей, і не толькі маленькіх, але і ў любым узросце, бо моцны стрэс і знявага накладаюць адбітак на ўсё далейшае жыццё, і часам бывае вельмі цяжка пасля пазбавіцца ад гэтых нябачных вокам шнараў”.

Прэзентацыя новага сінгла гурта “ІЛЮЖАН” адбудзецца ў мінскім TNT ROCK CLUB 16 снежня, у 20.00. Уваход вольны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі