Прэзентацыя на Еўрарадыё: "Hardcore zachodniaha palieśsia" гурта The Superbullz

Прэзентацыя на Еўрарадыё: "Hardcore zachodniaha palieśsia" гурта The Superbullz

Гурт The Superbullz прэзентуе на Еўрарадыё свой дэбютны альбома "Hardcore zachodniaha palieśsia".

“Ідуць часы, і ўсё змяняецца! Мы разам змяняем іх да лепшага! Моцнага! Галоўнага! ― напісана ў анатацыі да дыска. − Зямля полымем гарыць пад намі, і мы яшчэ мацней імкнемся да вяршыні Парнаса! Бязмежным агнём палаюць нашы сэрцы і з вачэй б’юць маланкі, калі нясем мы нашу справу людзям, ― Encierro! Encierro! Вітайце! "Hardcore zachodniaha palieśsia" нясуць вам у сваім першым альбоме пошчак капытоў магутных зуброў! І з моцай бізона гатовыя перамагаць! Разам мы запалім полымя Super слэмаў на танцпляцах! Да перамогі! We are the bulls! The Superbullz!”

Сёння ж, 18 траўня ў 15:00 у эфіры Еўрарадыё, а таксама ў жывых уключэннях у сацыяльных стеках з’явіцца лідар The Superbullz Алесь-Францішак Мышкевіч. Ён распавядзе пра тое, як ствараўся альбом "Hardcore zachodniaha palieśsia", ці складана кіраваць вядомымі і, адпаведна, занятымі ў іншых калектывах музыкамі, ды як сумяшчаць працу над уласным праектам і ўдзел у іншых вядомых гуртах. А пакуль слухайце і прыдумвайце пытанні Алесю!

Склад The Superbullz:

  • Алесь-Францішак Мышкевіч― вакал
  • Павел Трыпуць ― гітара
  • Валерый Дасюкевіч ― бас
  • Павел Мамонаў ― бубны
  • Андрэй Якубчык ― труба
  • Раман Язукевіч ― трамбон

Бралі ўдзел у запісе:

Сяргей Падлівахін (бубны), Зміцер Найдзяновіч (трамбон), Павел Трацяк (сітар)

Запіс:

Андрэй Баброўка, Павел Трацяк

Звядзенне, майстарынг:

Андрэй Баброўка, студыя "Селах"

Афармленне:

Андрэй Шумаеў, Аляксандр Субота

Гурт The SuperBullz дзякуе ўсёй вялікай камандзе, якая працавала над альбомам, і асабіста гукарэжысёру Андрэю Баброўку за неймаверна крутую парацу над дыскам, без якой выхад альбома быў бы немагчымы!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі