Прэтэндэнт-фермер Ганцэвіч запрасіў на свой пікет на полі Лукашэнку на верталёце

Прэтэндэнт-фермер Ганцэвіч запрасіў на свой пікет на полі Лукашэнку на верталёце

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты, фермер і відэаблогер з Гомельскага раёна Юрый Ганцэвіч збіраецца правесці пікет на сваім полі. Пра гэта ён распавёў у стрыме на YouTube. Ганцэвіч запрасіў на "пікет" аднадумцаў, падпісчыкаў ды ўсіх суайчыннікаў, плануе "разбіць там лагер". "Будзе стаяць прычэп са сцэнай і з музыкай, танцы будуць", — расказвае пра свае планы патэнцыйны кандыдат. Ён абяцае і конкурсы з удзелам сваіх жывёлаў.

Юрый Ганцэвіч не хоча праводзіць пікет у Гомелі, паколькі лічыць, што там могуць адбыцца правакацыі (але ў горадзе адзін ці некалькі чалавек будуць збіраць подпісы). А ў полі "мы нікому не замінаем, бо гэта "прэзідэнцкая праграма агратурызму", кажа ён.

"Я прэзідэнтам дакладна не буду, у мяне няма вышэйшай адукацыі... Калі ўсё нармальна будзе, я застануся са сваімі жывёламі...", — заявіў фермер.

Ганцэвіч: "У прамым эфіры я буду звязвацца з ЦВК і прасіць, каб майго саперніка Аляксандра Рыгоравіча [Лукашэнку](у мяне ж тэлефона яго няма)... звязаліся з ім. Магчыма, мы тут яму выкасім па коле пляцоўку, каб ён на верталёце сваім спусціўся і таксама са сваёй ініцыятыўнай групай разам з намі паўдзельнічаў на нашым свяце. Бо ён сказаў, што "выбары — гэта свята"... Праўда, тут недалёка гной ляжыць, але ён абсалютна нічым не смярдзіць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі