Вы тут

"Прессбол": мінскае "Дынама" атрымае новага ўласніка

pixabay.com

Футбольныя клубы "Мінск" і "Дынама-Мінск" хутчэй за ўсё аб'ядноўвацца не будуць. Гэты варыянт ужо не актуальны, піша "Прессбол".

Па звестках выдання, "Мінск" працягне выступаць у чэмпіянаце Беларусі як клуб Мінгарвыканкама. А ў "бела-блакітных" з'явіцца новы ўласнік. Праўда, які менавіта — яшчэ не вырашана.

Мінскае "Дынама" было перададзенае Мінгарвыканкаму сёлета ў траўні — пасля пачатку футбольнага сезону. Аднак рэгламент забараняе выступаць у адным турніры двум і больш клубам, якія належаць адной юрыдычнай або фізічнай асобе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.