Вы тут

Прэс-сакратар прэзідэнта Украіны: брацкая магіла ёсць, але там не 900 чалавек

Брацкая магіла ў Бучы / Еўрарадыё

У новай брацкай магіле, выяўленай у Кіеўскай вобласці, не 900 чалавек — гэта Уладзімір Зяленскі агаварыўся. З такой заявай выступіў прэс-сакратар Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Сяргей Нікіфараў

Паводле яго словаў, гаворачы пра 900 целаў, Зяленскі меў на ўвазе агульную колькасьць забітых, знойдзеных на тэрыторыі Кіеўскай вобласці.

Як распавядала Еўрарадыё, пра новую брацкую магілу Зяленскі расказаў сёння ў гутарцы з прадстаўнікамі польскіх СМІ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.