Прэм'ер Румас прывітаў прадпрымальнікаў па-беларуску
![Прэм'ер Румас прывітаў прадпрымальнікаў па-беларуску](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000021_1574261419_370025_big.jpg.webp?itok=O88lZWbf)
Прэм'ер-міністр Сяргей Румас прывітаў прадпрымальнікаў па-беларуску. У пятніцу ён паўдзельнічаў у цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў нацыянальнага конкурсу "Прадпрымальнік года". Пра што гаварыў Румас? Пра тое, што на сённяшні дзень "назіраецца істотны рост беларускага прадпрымальніцтва". І не толькі колькасна, але і якасна. Далейшае яго развіццё ўжо залежыць найперш ад прадпрымальніцкага сектара, падкрэсліў прэм'ер. Ён нагадаў, што для гэтага ствараюцца "адпаведныя ўмовы", ліквідуюцца "залішнія адміністрацыйныя бар'еры".
Румас паабяцаў, што інтарэсы бізнес-супольнасці, якая "актыўна працуе над развіццём сферы паслуг", будуць улічаны пры распрацоўцы праграмы яе развіцця да 2025 года.
Румас паабяцаў, што інтарэсы бізнес-супольнасці, якая "актыўна працуе над развіццём сферы паслуг", будуць улічаны пры распрацоўцы праграмы яе развіцця да 2025 года.