Вы тут

Прэм'ер Польшчы: беларускія ўлады дэ-факта бяруць людзей у закладнікі

Анжаліка Борыс / racyja.com

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі ў відэазвароце асудзіў затрыманне старшыні непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжалікі Борыс. 24 сакавіка суд у Гродне асудзіў яе за "парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў" на 15 сутак арышту.

"Мы асуджаем такога роду адносіны да палякаў, асуджаем тое, што беларускія ўлады дэ-факта бяруць людзей у закладнікі, кажа Маравецкі. — Падобная практыка выкарыстоўваецца беларускімі ўладамі ў штораз большым маштабе. Гэта крокі, якія парушаюць усе міжнародныя стандарты".

Польскі прэм'ер паабяцаў, што закране гэтае пытанне ў чацвер на Еўрапейскай радзе падчас сустрэчы прэзідэнтаў і прэм’ер-міністраў Еўрасаюза.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.