МЗС Польшчы патрабаваў вызваліць Анжаліку Борыс, але яе асудзілі на 15 сутак

Старшыню непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. 24 сакавіка яе справу разглядаў суд Ленінскага раёна Гродна, суддзя — Руслан Гурын. Сведкамі выступалі міліцыянты, піша ў Twitter журналіст Анджэй Пачобут. Борыс пакаралі арыштам за "парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў". Як абвінавацілі ў правядзенні свята "Казюкі" (традыцыйнага свята рамеснікаў) ва ўнутраным дворыку Польскага консульства ў Гродне.

Анжаліку Борыс затрымалі 23 сакавіка. З-за гэтага ў аўторак у МЗС Польшчы выклікалі часовага паверанага ў справах Беларусі. Польскае знешнепалітычнае ведамства заклікала вызваліць Борыс і спыніць пераслед прадстаўнікоў польскай меншасці.

Як нагадвае hrodna.life, у 2019-м Анжаліку Борыс ужо судзілі за правядзенне свята "Казюкі". Тым разам суд пастанавіў вызваліць яе ад адміністрацыйнай адказнасці. Справу ў яе дачыненні закрылі праз нязначнасць правапарушэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.