Прэм'ер Літвы: калі Беларусь закрые мяжу, будзе адэкватны адказ

Прэм'ер Літвы: калі Беларусь закрые мяжу, будзе адэкватны адказ

Прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс Скверняліс пракаментаваў заяву Аляксандра Лукашэнку пра закрыццё Беларуссю літоўскай і польскай межаў. Ён лічыць, што пакуль гэта "толькі гучныя словы", па факце беларуска-літоўская мяжа не закрытая. Па словах прэм'ера, і раней былі падобныя заявы "з боку Беларусі", накіраваныя найперш "на ўнутраную палітыку". Аднак калі Беларусь закрые мяжу, "будзе адэкватны адказ", папярэджвае Скверняліс.

"У любым выпадку падобныя рашэнні найперш б'юць і адбіваюцца на эканоміцы самой Беларусі і яе жыхарах", цытуе словы літоўскага прэм'ер-міністра Delfi. Ён мяркуе, што адказам на дзеянні афіцыйнага Мінска магло б стаць закрыццё літоўскай і польскай мяжы для беларускіх грузавікоў. І гэта быў бы сур'ёзны ўдар па беларускай эканоміцы. Аднак прэм'ер думае, што ўлады Беларусі не рашацца закрыць мяжу.

Намеснік міністра замежных справаў Польшчы Марцін Пшыдач заявіў у пятніцу, што словы Лукашэнкі могуць быць яго чарговай "эмацыйнай рэакцыяй". "Ён спрабуе напалохаць сваё грамадства", — мяркуе Пшыдач.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі