Прэм'ер Францыі папярэдзіў, што баевікі рыхтуюць новыя тэракты ў Еўропе

Прэм'ер Францыі папярэдзіў, што баевікі рыхтуюць новыя тэракты ў Еўропе

Баевікі так званай "Ісламскай дзяржавы" рыхтуюць новыя тэракты ў краінах Еўропы. Пра гэта ў панядзелак заявіў прэм'ер-міністр Францыі Мануэль Вальс у жывым эфіры радыё RTL. Паводле яго словаў, новыя ўдары баевікоў рыхтуюцца не толькі супраць Францыі, але і супраць іншых еўрапейскіх краін.

Вальс патлумачыў, што робіць заяву не для таго, каб напалохаць, але каб людзі былі дасведчаныя і падрыхтаваныя. На думку палітыка, еўрапейцам яшчэ доўга давядзецца жыць з пагрозай тэрарызму, перадае РБК.

Кіраўнік французскага ўрада адзначыў, што спецслужбы ведалі пра падрыхтоўку нападаў і з лета прадухілілі некалькі тэрактаў. Па словах Вальса, тэракты, якія адбыліся ў пятніцу ў Парыжы, былі арганізаваныя ў Сірыі. Ён заявіў, што Францыя цяпер знаходзіцца ў стане вайны з "Ісламскай дзяржавай".

Раніцай у панядзелак паліцыя Францыі пачала праводзіць антытэрарыстычныя рэйды па ўсёй краіне. Французскія СМІ паведамілі, што магчымым арганізатарам серыі тэрактаў з'яўляецца 27-гадовы Абдэльхамід Абауд, якога называюць адным з самых актыўных баевікоў "Ісламскай дзяржавы" ў Сірыі. Паведамляецца, быццам Абауд жыве ў брусэльскім раёне Маленбек.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі