Прэм'ер Беларусі запэўніў, што наша краіна не хоча разарваць адносіны з ЗША

Беларусь не імкнецца да эскалацыі напружанасці ў стасунках з ЗША, тым больш да згортвавання дыпламатычных дачыненняў. Пра гэта заявіў прэм’ер‑міністр Сяргей Сідорскі па выніках паседжання Савета міністраў саюзнай дзяржавы.
Прэм'ер‑міністр Беларусі сказаў, што Беларусь у адпаведнасці з дамоўленасцямі з заходнімі партнёрамі паслядоўна рэалізоўвала крокі на наладжванні дыялога з ЕС і ЗША ў мэтах нармалізацыі дачыненняў з імі.

Аднак пасля ўвядзення ЗША дадатковых абмежавальных захадаў эканамічнага характару ў дачыненні да канцэрна «Белнафтахім» пачалася напружанасць. Паводле Сідорскага, быў парушаны "ўзгоднены алгарытм ўзаемных дзеянняў, скіраваных на нармалізацыю стасункаў".

Наша ніва

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі