Прэм’ер Беларусі замаруджвае пабудову “беларускіх” гарадоў у Венесуэле

Дзяржаўная камісія на чале з прэм’ерам Беларусі Сяргеем Сідорскім замаруджвае планы на размяшчэнне беларускіх прадпрыемстваў у Венесуэле.  Пра гэта Еўрарадыё паведаміў супрацоўнік беларускай праектнай арганізацыі, якая займаецца распрацоўкай праектаў трох гарадоў у лацінаамерыканскай краіне:

“У нас зараз нават па гэтых гарадах, што мы збіраеся праектаваць, невядома хто будзе будаваць і што там будзе размешчана. Мы з нашага боку размаўляем наконт таго, каб беларускія прадпрыемствы там размесціць, аднак з боку Дзяржаўнай камісіі ніякіх зрухаў у гэты бок няма”.  

Як паведамляе крыніца, Дзяржкамісія на чале з Сідорскім – гэта адзіны орган, які прымае рашэнне па справах двухбаковага супрацоўніцтва дзвюх краінаў:

“Камісія пры прэм’ер-міністры. Я ведаю дакладна, што гэта адзіны орган у Беларусі, які працуе з Венесуэлай”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі