Празрыстыя вітрыны з цыгарэтамі з 1 ліпеня стануць незаконнымі

Празрыстыя вітрыны з цыгарэтамі з 1 ліпеня ў Беларусі будуць абвешчаныя незаконнымі. Таксама будуць забароненыя і іншыя адкрытыя месцы продажу тытунёвых вырабаў. Пра гэта 12 сакавіка паведаміла намесніца міністра гандлю Ірына Наркевіч.

"У адпаведнасці з нядаўнімі зменамі ў дэкрэт №28 ад 17 снежня 2002 года, які рэгулюе вытворчасць, абарачэнне і спажыванне тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў, з 1 ліпеня ўсе месцы продажу гэтых вырабаў стануць закрытымі. Цыгарэтных пачкаў чалавек не ўбачыць", — перадае interfax.by словы чыноўніцы.

Па яе словах, месцы продажу цыгарэтаў будуць абазначаныя інфармацыйнымі лістамі. Таксама для пакупнікоў будзе вывешаны прайс-ліст. З яго можна будзе даведацца, якія цыгарэты і па якіх коштах ёсць у продажы.

Змены закрануць усе гандлёвыя кропкі — і буйныя, і дробныя.

Фота — thekievtimes.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі