Беларуская чыгунка паведаміла, што цягнік №734 Мінск-Брэст спазняецца на дзве гадзіны.
Гэтае спазненне ў БЧ патлумачылі неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я 20 снежня. У некаторых рэгіёнах Беларусі ідзе мокры снег, які месцамі пераходзіць у "ледзяны дождж".
"Беларуская чыгунка прымае аператыўныя меры па ліквідацыі наступстваў неспрыяльных умоў надвор'я", — гаворыцца ў паведамленні.
Цягнік Брэс-Мінск мусіў прыбыць у сталіцу ў 10:23.