Праз Беларусь у Расію ішла фура з радыяцыйным грузам

На мытным пункце "Катлоўка" Астравецкага раёна мытнікі спынілі аўтафургон з перавышэннем радыяцыйнага фону, які ішоў у Расію. Як паведамляе "Інтэрфакс", гэта адбылося ўвечары ў нядзелю, 15 лютага.

Аўтафургон следаваў з Італіі ў расійскі горад Арол. У ім перавозілі канцэнтрат цырконію, які выкарыстоўваецца ў вытворчасці будаўнічай і сантэхнічнай керамікі, каб павялічыць трываласць і зменшыць расколіны.

Перавышэнне радыяцыйнага фону было амаль у два разы — 0,53 мкЗв/гадз. пры дапушчальнай норме ў 0,3 мкЗв/гадз. Аўтамабіль з грузам перамясцілі на стаянку. У далейшы шлях аўтамабіль адправіся толькі пасля ўзгаднення з Дзяржатамнагляду.

Фота — zn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі