Прайшоў першы пікет супраць "закона аб адтэрміноўках"

Прайшоў першы пікет супраць "закона аб адтэрміноўках"

Прайшоў першы пікет супраць "закона аб адтэрміноўках". Узгодненая з уладамі акцыя адбылася ў Тучынскім скверы ў Мінску з удзелам некалькіх маладых людзей, інфармуе ProtestBY. Плануюцца і іншыя падобныя пікеты, а таксама і масавая акцыя, узгодненая з уладамі.

Акцыя пачалася з таго, што на пляцоўцы з'явіўся хлопец у мантыі і капелюшы магістра. Ён зняў гэтае адзенне і паклаў пад плакатам "Тут мог быць магістрант, але яму не далі адтэрміноўку".

Хлопцы трымалі ў руках розныя плакаты. Адзін з іх: "Служыць, служыць і служыць" — відавочная адсылка да таго, што цяперашні міністр адукацыі Ігар Карпенка па сваіх перакананнях з'яўляецца камуністам.

На 10-й хвіліне да ўдзельнікаў пікету далучылася дзяўчына. "Так атрымалася, што ў нас у дзяржаве — традыцыйныя каштоўнасці. Гэта значыць, што жанчына не можа атрымліваць адукацыю, таму што ёй трэба нараджаць дзяцей. А цяпер мы атрымліваем сітуацыю, калі гэтыя традыцыйныя каштоўнасці распаўсюджваюцца і на мужчын. Яны не могуць атрымліваць адукацыю, бо мусяць ісці служыць у войску, — сказала яна. — Так не развіваецца сучасная дзяржава. Ці мусіць у сучаснай дзяржаве быць неадукаванае насельніцтва? Ці можа сучасная дзяржава расці фінансава і ў маральным плане, калі ніхто не можа вучыцца?"

Закон "Аб змяненні законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы" пачаў дзейнічаць у Беларусі з 10 жніўня. Як вядома, цяпер адтэрміноўку для атрымання адукацыі можна будзе атрымаць толькі адзін раз.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі