Праводзіцца грашовы збор у падтрымку сям'і палітвязня Паўла Белавуса

Павел Белавус / sb.by
Павел Белавус / sb.by

BYSOL ініцыяваў грашовы збор у падтрымку сям'і палітвязня Паўла Белавуса. 11 траўня ў Мінску стваральніку Symbal.by прысудзілі 13 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. На волі ў Паўла засталася жонка Кацярына і двое маленькіх дзяцей. 

Як піша Святлана Ціханоўская, пасля прысуду "могуць апісаць і канфіскаваць абсалютна ўсё ў доме — ад кававаркі да мікрахвалёўкі". Яна заклікала падтрымаць Паўла Белавуса і яго сям’ю. 

BYSOL заявіў збор 15 тысяч еўра — на аплату працы адвакатаў, а таксама на набыццё неабходных для жыцця рэчаў, пакрыццё бытавых выдаткаў. Грошы былі сабраныя менш чым за суткі.

Праводзіцца грашовы збор у падтрымку сям'і палітвязня Паўла Белавуса
bysol.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі