Вы тут

Праваслаўную царкву не задавольвала дата прэм'еры "Саламеі"

Здымак з архіву. Фота: twitter.com/novayaopera

Праваслаўную царкву не задавольвала дата прэм'еры "Саламеі" Рыхарда Штраўса ў Вялікім тэатры Беларусі. Яна была запланаваная на 9 і 10 верасня, але ў выніку перанесеная на 18 і 19 кастрычніка. Меркавалася, што прычынай стаў ліст праваслаўных вернікаў у Адміністрацыю прэзідэнта, Генпракуратуру, да кіраўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы. У ім оперу называлі "антыхрысціянскай правакацыяй". Аднак, як інфармуе сайт nn.by, да пераносу мае дачыненне сама праваслаўная царква.
 
Старшыня інфармацыйнага сінадальнага аддзела беларускага экзархата Сяргей Лепін кажа, што Мінкульт цікавіўся меркаваннем царквы пра "Саламею". У адказе было адзначана, што "інтэрпрэтацыя евангельскага сюжэта адрозніваецца ад арыгінала". Лепін быў на прагоне оперы і не пабачыў там "ніякага экстрэмізму, абразы пачуццяў вернікаў". "Але мы падкрэслілі, што нам было б прыемна, калі б прэм'ера была перанесеная ў сувязі з тым, што планаваная дата — гэта напярэдадні дня Усекнавення галавы Іаана Хрысціцеля [11 верасня]", — распавядае Сяргей Лепін.

Існуе легенда, што згаданага прарока забілі па просьбе Саламеі, а потым прынеслі ёй яго адсечаную галаву.

У відэароліку, змешчаным ніжэй, згадваюцца яшчэ старыя даты.