Праваслаўная царква адзначае свята Мікалая Цудатворца

22 траўня Руская праваслаўная
царква адзначае дзень памяці Мікалая Цудатворца. Святы Мікалай (ён жа
Санта-Клаус) – ледзь не самы ўшанаваны ў хрысціянскім свеце.

Святы Мікалай нарадзіўся на
тэрыторыі сучаснай Турцыі. Святаром ён стаў у даволі маладым узросце. Пасля
смерці бацькоў Мікалай атрымаў вялікую спадчыну і стаў раздаваць яе бедным.

Ён дапамагаў людзям таемна,
каб яны не ведалі, хто дае ім, і не дзякавалі яму. Тым не менш, да нашых дзён
дайшло нямала легенд пра добрыя справы святога Мікалая.

У 1087 годзе ў сувязі з
пагрозай нашэсця мусульман рэшткі Мікалая Цудатворца былі перанесеныя ў
італьянскі горад Бар (Бары). У памяць пра гэтую падзею ў XI стагоддзі было прызначанае
свята, які Руская праваслаўная царква адзначае 22 траўня.