Вы тут

Правабаронца Бяляцкі застаецца за кратамі, суд адмовіў у змене меры стрымання

Алесь Бяляцкі / З архіву Еўрарадыё

Правабаронца Алесь Бяляцкі застаецца за кратамі, суд адмовіў у змене меры стрымання, паведамляе тэлеграм-канал @viasna96. Ужо 15 дзён, як кіраўнік пазбаўленага рэгістрацыі ў Беларусі ПЦ "Вясна" знаходзіцца за кратамі — у СІЗА № 1 у Мінску. Скаргу абаронцы Бяляцкага на пастанову аб прымяненні меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту ў чацвер разглядаў суд Партызанскага раёна сталіцы. У закрытым рэжыме. Суддзя Міхаіл Макарэвіч скаргу не задаволіў.

Алесю Бяляцкаму 58 гадоў. Праваабарончы цэнтр "Вясна" ён арганізаваў у 1996 годзе. У 2011-2014 гадах знаходзіўся ў зняволенні, быў прызнаны палітвязнем.

15 дзён за кратамі таксама знаходзяцца вясноўцы Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч. Яны, як і Бяляцкі, прызнаны палітзняволенымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.